Search
Понедельник 19 Август 2019
  • :
  • :

Про мало и много

Вершы

Стихи

 

НЯХАЙ СОНЦА НЕ ЗАХОДЗІЦЬ

Кажуць, што ў сонейка,

І ў цяплынь, і ў холад.

Шмат праменняў тоненькіх —

Нітачак шаўковых.

Я схаплю прамень за хвосцік,

Прывяжу за колік.

Няхай сонца не заходзіць

Аніколі!

                    І. Муравейка

 

 

ЧУЛІ — ЗВЕР ЗАВЁЎСЯ Ў ДОМЕ?

Чулі — звер завёўся ў доме?

Ды славуты, ды вядомы!

Ходзіць на пушыстых лапках,

Быццам лапкі тыя ў тапках.

Есць ён мяса, есць ён рыбу,

Мае ўласную сядзібу —

Дом ад вышак да падвала —

Ды злуе ўсё:

«Ма-а-ла…»,

«ма-а-ла…».

«Чаго мала?

Я спытала. —

Кашы, булачкі

Ці сала?» —

«Запыталася б ціш-ш-эй:

Распалохаеш мыш-ш-шэй!»

                                Е. Лось

 

 

ДУБ

Распусціўшы сучча

У глухім прыволлі,

Сам адзін расце ён

На далёкім полі.

Як цар, у кароне,

Аб нічым не дбае,

Ці то стогне бура,

Ці віхор гуляе.

На адным месцы

Днюе і начуе;

Многа казак знае,

Многа песень чуе.

Дождж падмыў карэнне;

Ў ім дупло — як хата…

Ён стаіць і дрэмле —

Грозны, расахаты.

                  Я. Купала

 

 

ПЧОЛКА

Веснавое сонца

Росы падбірае.

Вылецела ў поле

Пчолка залатая.

 

Ёй за шчырай працай

Весела на полі:

Луг прыбраны ў кветкі,

І наўкол раздолле.

 

Зрання да змяркання

Пчолка залатая

Лётае па кветках

Ды мядок збірае.

 

Шмат сабрала пчолка

Мёду з розных кветак, —

Дома ім накорміць

Родных пчолак-дзетак.

                        Я. Журба

 

 

МАМІНЫ ТУФЛІ

Шмат гасцей учора

Ў доме гасцявала.

Мама ў новых туфлях,

Ой, як танцавала!

Я ля вешалкі сяджу,

— Патанцуйце зноў! — прашу. —

Патанцуйце зноў! — прашу. —

Для мяне таксама.

Ды не хочуць танцаваць

Туфелькі без мамы.

                    В. Іпатава

 

 

РОДЗІЧЫ

Паласаты кот бяжыць,

На градзе гарбуз ляжыць.

Кот палашчыўся шчакой:

— Міленькі, ты ж родзіч мой!

— Што за родзіч? Вось канфуз! —

Хвосцікам крутнуў гарбуз.

— Ды ў цябе ж, як і ў мяне,

Шмат палосак на спіне.

                       В. Гардзей

 

 

ХТО ЖЫВЕ Ў ТРАВЕ

Хто жыве, хто жыве

У высокай траве?

Там і мошкі, і жучкі,

Матылькі і павучкі.

А хто скача, нібы коннік?

Рэкардсмен па скоках — конік.

Чый каптанік у гарошкі,

Ёсць і крылцы, ёсць і ножкі,

І прыгожая галоўка?

Гэта божая кароўка.

Лежабоку-слімака

Не адрозніш ад лістка.

Пчолка шэпча з канюшынай:

«Даць нектару мне павінна».

Непаседа страказа —

То наперад, то назад —

Кружыцца, як верталёт.

Не патрэбен ёй пілот.

Асцярожна: у траве

Вельмі шмат хто жыве.

                Н. Галіноўская

 

 

НА ЛЫЖНІ

Мы імчымся

Па лыжні.

Вецер, вецер,

Дагані!

Дзень цудоўны,

Слізкі снег.

Сыплецца

Іскрысты смех.

Вецер, вецер!

Як сваіх

Ні ўскідвай крыл,

А дагнаць нас —

Мала сіл.

                М. Пазнякоў

 

 

***

Валерка

Над талеркай,

Матуля

Над Валеркам

Стаяла, дакарала:

— Чаму ясі так мала?

              М. Янчанка

 

 

ЯГАДНІК

Вярнуўся з лесу

Ягаднік Фядот.

У соку — пальчыкі,

У соку — рот.

Пытае маці,

Гледзячы ў збанок:

— Ці шмат сунічак

Назбіраў, сынок?

Пусты збанок,

Ды хваліцца Фядот:

— Ой, мама, шмат,

Аж забалеў жывот!

                  М. Маляўка

 

 

СОНЕЙКА

Запытаў у маці

Раніцай Валодзя:

— А чаму так рана

Сонейка ўзыходзіць?

Адказала маці:

Шмат у сонца справаў:

Выпеставаць колас,

Падбадзёрыць травы,

Выспеліць маліну,

Яблыкі, суніцы,

Падагрэць у рэчцы

Чыстую вадзіцу.

Цеплынёй на пляжы

Атуліць пясочак,

Каб ты мог з сябрамі

Загараць, сыночак.

                     П. Прануза

 

 

КАЛАМБУР

Летам многа малачаю,

Малачай жуе бычок.

Летам п’ю я мала чаю,

Піць люблю я летам сок.

                        М. Пазнякоў

 

 

ЦЯЛЯТКАМ

Вам, цяляткам, мала кавы,

Вельмі мала чаю —

Выпіце лепш малака вы,

З’ешце малачаю.

А траву пакашу —

Дам вам сена па кашу.

                         В. Вітка

 

 

ЛЁН

Лён у полі вырастае

Сінявокі, слаўны, чысты.

А як толькі выспявае —

Галавасты, залацісты.

І калі мы пашчыруем,

Шмат з ім потым папрацуем,

Дасць абноў ён людзям шмат,

Будзе кожны вельмі рад.

                      М. Пазнякоў

 

 

ЗАВУШНІЦЫ

На бярозе завушніц —

Многа,

Многа,

Многа.

Снежку кінула —

Злавіць

Не змагла нічога.

Завушнічкі —

Хто чакаў? —

Селі, як сняжынкі,

На далоньку,

На рукаў,

На ражкі хусцінкі.

Праўду тата гаварыў:

Іх мароз ёй падарыў,

А дарункі адбіраць —

Не дабро,

А зло збіраць.

Я ж гляджу ўгару

На іх —

У мяне няма такіх!

Мне б такія завушнічкі —

Дарасла б я

Да сястрычкі.

               М. Чарняўскі

 

 

МЕСЯЦЫ

Месяц студзень —

свята ў будзень.

Многа снегу

для начлегу.

Шар зямны ад снегу белы,

як бутон бавоўны спелы.

Месяц люты —

з лёду скуты —

снег сагнаў з гары на дол.

Наша возера, як стол.

Прыбягае сакавік

у вясёлым гудзе —

пульхны снег з пагоркаў знік.

Хутка цёпла будзе.

                       Д. Бічэль

 

 

ПОЎНЕНЬКАЯ ЖМЕНЬКА

Жыта налілося,

Кажа Сеньку тата:

— Палічы, ці многа

Ў каласку зярнятак.

 

У руцэ расцерлі

Каласок шурпаты.

Як зярняткі толькі

Палічыць без таты?

 

Ён яшчэ маленькі,

Ды знайшоўся Сенька:

— Во, зярнятак многа —

Поўненькая жменька!

                     М. Маляўка

 

 

ХТО ХІТРЭЙШЫ?

Кот увішны

Ля нары

Лёг, хітрун,

На сонцы грэцца.

Кліча мышку:

— Ты вылазь,

Хопіць побач месца.

 

Толькі мышка

У адказ:

— Не чакай, Васятка,

Бо не холадна якраз

Мне і мышаняткам.

 

І не кліч мяне

З нары,

Не пільнуй —

Дарэмна.

У мяне, Васятка,

Ёсць

Шмат хадоў

Падземных.

                    М. Пазнякоў

 

 

ВАВЁРКА

Я рухавы звярок,

Заўжды весела мне.

Мая хатка — дупло

На высокай сасне.

 

Я на дубе нарву

Шмат буйных жалудоў

І к зімовай пары

Прынясу іх дамоў.

 

На галінках сасны

Я грыбоў насушу,

Іх багата к зіме

У свой дом нанашу.

 

Я рухавы звярок,

Шмат арэхаў знайду,

Самых лепшых нарву

І ў дупло накладу.

 

Не баюся зімой

Я марозаў ліхіх:

Спачываю ў дупле

На лісточках сухіх.

 

А як сонца зірне,

Я скачу па сасне.

Мне ў апратцы маёй

Цёпла нават зімой.

                     Я. Журба

 

 

***

В лесу грибов различных много…

Ты несъедобные — не трогай!

В корзинку их не собирай,

Но и ногами не сбивай…

Они нужны лесным зверятам:

Лисичкам, ёжикам, зайчатам…

Их только люди не едят:

В поганках, мухоморах — яд!

Но для зверья лесного всё ж

Тот гриб полезен и хорош.

                       Е. Берюхова

 

 

КЛЮКВИНКА

Кто там трёт рукой глаза?

Кто там ноет, как оса?

Это плакса наша —

Клюквинка-Наташа.

Мы не водим дружбу с ней

Вот уж много-много дней.

Только жаль нам нашей

Клюквинки-Наташи.

— Становись-ка с нами в круг,

Будет плакать недосуг.

Пой со всеми, наша

Клюквинка-Наташа.

Больше плаксы нет у нас.

Очень дружим мы сейчас

Со смешливой нашей

Клюквинкой-Наташей.

                       В. Лукша

 

 

ОСЬМИНОГ

Восемь ног у осьминога.
Это мало или много?
Это больше, чем у птицы?
Ног у птицы только две!
Две — у маленькой синицы!
Две — у чайки в синеве! 

Это больше, чем у кошки:
У неё четыре ножки.
Больше ног, чем у жука,
Что спустился с чердака.
У жука ведь только шесть,
А не восемь ножек есть.

Вот такой он осьминог!
Это много — восемь ног.

                       В. Степанов

 

 

РУКА

Превращается рука

И в котёнка, и в щенка.

Чтоб рука артисткой стала,

Нужно очень-очень мало:

Специальные перчатки,

Ум, талант — и всё в порядке.

                               В. Берестов

 

 

СКОЛЬКО ШАПОК РАЗНЫХ-РАЗНЫХ

Сколько шапок

Разных-разных!

Синих, красных,

Чистых, грязных!

В разных шапках

Много разных —

Даже грустных

И несчастных.

Снег посыпал

Густо-густо

И засыпал

Грустных-грустных…

Нет ни грустных,

Ни ворчливых —

Много белых и счастливых!

                        Э. Мошковская

 

 

НАДОЕДЛИВЫЙ СВЕРЧОК

Жил за печкой старичок —

Надоедливый сверчок.

Тренькал-бренькал много дней

Он на скрипочке своей.

Много лет играл сверчок,

Много лет скрипел смычок.

А потом пошёл на слом

Деревянный старый дом.

И не стало старичка —

Музыкального сверчка.

Непонятно: отчего

Стало грустно без него?..

                  М. Пляцковский

 

 

ЗАВОДНАЯ ИГРУШКА

У меня игрушек много —

От слона до носорога.

Но пока что ни одной

Нет игрушки заводной.

У меня полно игрушек —

Кукол, кубиков и пушек,

Барабанов и гармошек,

Ванек-встанек и матрёшек.

Но мечтаю о такой,

Чтобы ключ крутить рукой,

Чтоб пружинка пригодилась,

Чтоб игрушка заводилась —

И бежала по столу,

И кружилась на полу

Или, выпрыгнув из рук,

Улетела в небо вдруг!

                   М. Пляцковский 

 

 

Прыказкі і прымаўкі

Пословицы и поговорки

 

Дзе нянек многа, там дзіця бязнога.

Жаласнікаў многа, ды дапамагчы — нікога.

З рога ўсяго многа.

Многа робiць языком, ды мала рукамi.

У Бога ўсяго многа.

У добрага чалавека заўсёды многа добрых людзей.

У пустой бочцы многа шуму.

Хто многа абяцае — рэдка слова трымае.

Хто пытае, той шмат знае.

 Денег много, да разума мало.

Когда мало — на всех хватит, а когда много — всё равно уйдёт.

Кому много дано, с того много и взыщется.

Кто много видел, тот много знает.
Мало говоря, больше услышишь.

Мало, да честно, немного, да сытно.

Мало зла — и то много.

Мало спалось, да много виделось.

Много будешь знать — скоро состаришься.

Много в людях, да лома нет.

Много видит, да мало смыслит.

Много говорено, да мало сказано.

Много говорят, да мало делают.

Много денег — много и хлопот.

Много деньги смогут, а правда — всё.

Много дыму, да мало пылу.

Много забав — голове помеха.

Много званых, да мало избранных.

Много звёзд на небе, да высоко, много золота в земле, да глубоко, а за пазухой грош на всякое время хорош.

Много знать — мало спать.

Много корней — много ветвей.

Много лесу тёмного, да нет дерева годного.

Много с тех пор воды утекло.

Много слов, да мало дела.

Много слышится, да мало верится.

Много снега — много хлеба, много воды — много травы.

Много спать — добра не видать.

Много сулят, да мало дают.

Много — сытно, мало — честно.

Много травы, да мало сена.

Много хватать — своё потерять.

Много читает, а дела не знает.

Много шума из ничего.

Много шуму, мало толку.

Много цветов — мало плодов.

Пусть мало, зато красиво.

Рано встала, да мало напряла.

 

Лічылкі

Считалки

 

ЛІЧЫЛКА

У грыбы пайшлі сябры,

Шмат дарункаў у бары,

На палянцы сябрукоў

Сустракаў гурток грыбоў:

Падабабак, махавік,

Сыраежка, баравік,

Падасінавік-фарсун,

Рыжык — рэдкі прыгажун.

І лісічка, і казляк,

І духмяны грузд-бяляк.

Адкажы хутчэй, не баўся,

Грыб табе які дастаўся?

                    М. Пазнякоў

 

 

КАМУ ЛІЧЫЦЬ?

Доўга кнігу я гартаў,

Шмат жывёлін напаткаў:

Дзевяць зайцаў,

Трох шпакоў,

Сем вавёрак,

Двух ласёў.

Восем дзятлаў,

Шэсць лісіц,

Дваццаць пенак,

Сто сініц.

Дзесяць вожыкаў,

Пяць соў.

Ты лічы,

А я пайшоў.

                   М. Пазнякоў

 

 

***

Раз, два, три, четыре.
Сосчитаем дыры в сыре.
Если в сыре много дыр,
Значит, вкусным будет сыр.
Если в нём одна дыра,
Значит, вкусным был вчера.

 

 

Скороговорки

 

Съел Слава сало, да сало было мало.

 

Слишком много ножек у сороконожек.

 

Не боится мельник шума: мало шума — мало муки, много шума — много муки.

 

Мёд в лесу медведь нашёл,

Мало мёда, много пчёл.

 

Мышка мыла мишке шишки,
Мало мыла дали мышке.
Слишком много шишек было,
Мышка шишки не домыла.

 

Мила руки мыла — 
Много мыла было.
Платье постирала —
Стало мыла мало.
Догадайся, Мила,
Куда мыло сплыло?

 

 

Загадкі

Загадки

 

Шмат на ёй іголак,

Але ўсе без вушак. (Елка.)

 

***

Скажа шмат,

Не размаўляе.

Крылы ёсць,

Ды не лятае. (Кніга.)

                      М. Пазнякоў

 

***

Круглы ён,

Але не мячык.

Ёсць нага,

Але не скача.

Шмат лістоў,

Але не сшытак,

Апрануў

Паўсотні світак. (Качан капусты.)

                                     М. Пазнякоў

 

***

Ён, скажу,

Пражыў нямала,

За яго плячыма —

Сталасць.

У яго на схіле год

Са здароўем

Шмат турбот.

Нам яго, хачу дадаць,

Трэба, дзеці, шанаваць. (Дзядуля.)

                                      М. Пазнякоў

 

***

Адкажы, у рыб якіх

Шмат манетак залатых? (Карп.)

                                 М. Пазнякоў

 

 ***

Хоць без рук яна,

Без ног,

Ды праходзіць

Шмат дарог. (Лодка.)

                М. Пазнякоў

 

 ***

Есці век яна не просіць,

Хоць зубоў і многа мае.

Як працуе — сыпле проса,

Весела спявае. (Піла.)

                   М. Пазнякоў

 

 ***

Шмат арэхаў, але ў іх

Моцныя шкарлупкі.

Ды раскусваюць уміг

Іх Алесі… (зубкі).

                У. Карызна

 

***

У гародзе на градзе

Шмат салодкай бручкі.

А каб вырваць, трэба мець,

Як у Янкі… (ручкі).

                           У. Карызна

 

***

Я ў людзей

Шмат не бяру.

Болей —

Радасць ім дару.

Я твой сябра

Ва ўсе часіны года.

Хто ж такая?

Родная… (прырода.)

                  М. Чарняўскі

 

 ***

Не баіцца ён нікога —

На спіне іголак многа.

На сцяжынцы — тупат ножак:

Па грыбы сабраўся… (вожык).

                                     Г. Плакса

 

 ***

Ёлка ў госці завітае

І гірляндамі заззяе.

Шмат цукерак будзе ў хаце

На зімовым яркім свяце.

Жменю казачных прыгод

Прынясе нам… (Новы год).

                              Г. Плакса

 

 ***

Зялёнае, квяцістае,

Сунічна-прамяністае,

Канікулы вядзе яно

І шмат прыгод нясе яно.

А што, скажыце, гэта?

Спяшае ў госці… (лета).

                         Г. Плакса

 

 ***

Сколько ночью звёзд на небе,
Сколько хлебных крошек в хлебе,
Сколько капелек в дожде,
Сколько рыб живут в воде,
Сколько ног у многонога?
Очень-очень-очень… (много).

                           О. Емельянова