Search
Вторник 19 Март 2024
  • :
  • :

Ты внимательно смотри: выступает цифра 3

А за двойкой — посмотри —
Выступает цифра три.
Тройка — третий из значков.
Состоит из двух крючков.

С. Маршак

 

***

Цифра три

Словно ласточка, смотри!

Г. Виеру

 

***

Перед нами — цифра три.
Повнимательней смотри.
Нарисуй, дружок, пока
Два цветочных лепестка.
Вправо смотрят лепестки:
Не задерживай руки.
Карандаш останови!
Получилась цифра три!

А. Гольцева

 

***

Тонкое колечко
Упало на крылечко.
Раскололось! Посмотри —
Получилась цифра три.

В. Черняева

 

***

Посмотрите: птичья стая!

Тройки по небу летают.

Цифрой 3 сгибая сук,

Смастерить несложно лук.

А. Усачёв

 

***

3 — это заклинатель змей
Вышел с дудочкой своей.
Перед ним танцует змейка —
Хвост крючком, дугою шейка.
Ты на змейку посмотри —
Да ведь это цифра три!

В. Данько

 

***

Цифра три и буква «З» —

Близнецы-сестрёнки.
Зайка, Зоя и заноза —
Повторяем громко!

А. Сидорова (перераб.)

 

Стихи

Вершы

 

ТРЫ КВЕТАЧКІ

Я з трох кветачак букецік

У руцэ трымаю

І адкрыю ўсяму свету:

Першая з іх — мама!

 

А другая — ёсць Айчына,

Трэцяя — Радзіма!

Іх ніколі не пакіну

Нават на гадзіну!

 

Я з трох кветачак букецік

Найкаштоўны маю,

Як маглі вы ўжо прыкмеціць,

Першая з іх — мама!

 

І Айчыну, і Радзіму

Лашчу ў тым букеце,

І люблю іх я, на дзіва,

Больш за ўсё на свеце!

В. Бараўскас

 

ТРЫ ЧАРАДЗЕІ

Тры чарадзеі

На свеце жывуць.

Утрох яны сеюць,

Утрох яны жнуць.

Шчаслівую песню

Складаюць утрох,

Каб кожны

Спяваць яе весела мог.

 

І сонца ўсміхаецца

Ўсім траім,

Дапамагае, руплівае,

Ім.

Жадаем штодзённа

Бачыць мы іх,

Моцных, прыгожых,

Заўсёды траіх.

 

Тры чарадзеі

На свеце жывуць.

Іх Працаю,

Дружбаю,

Мірам завуць.

М. Пазнякоў

 

У МАМІН ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ

Хто найдобры, родны самы,

Найдзівосны — у меня?

Ну, вядома, толькі мама

Так любоўю ахіне.

Я на ўроках тры дзесяткі

Пастараўся атрымаць,

Каб сягоння разам з таткам

Горда маму віншаваць.

Дзённік вечарам вазьму я,

Абдыму затым яе?

Вось які табе, матуля,

Падарунак ад мяне!

М. Пазнякоў

 

СВІСТОК

Іграюць конікі ў траве

На скрыпачках зялёных.

Лісцё, як музыка, жыве,

Лісцё звініць на кронах.

         Але не чуе наш Змітрок,

Адно ён ведае — свісток.

Гадзіну свішча,

         дзве і тры

Шпакі,

         Шчыглы не рады!

І певень глухне на двары

І просіць:

— Дайце рады!

Але не чуе наш Змітрок,

Адно ён ведае — свісток.

Тры дні свістаў,

         Тры дні шалеў,

Не тры, а быццам трыста!

Свісток асіпнуў і знямеў,

Ён сам аглух ад свісту.

         І як ні дзьмухае Змітрок —

         Яго не слухае свісток.

Э. Агняцвет

ПЯТРО ЎЖО ВЯЛІКІ

Заблудзіўся матылёк,

І яго знайшоў Пятрок.

— Дзе жывеш ты?

— Ля ракі,

Плачуць там мае бацькі.

Да ракі

Бяжыць Пятрок,

На далоньцы —

Матылёк.

Запытаўся дзед Лявон:

— Матылька нясеш

Куды?

— Да ракі.

Маленькі ён,

Ну а мне ўжо

Тры гады!

В. Шніп

 

ПЕВЕНЬ

Па двары

У яркім пер’і

Ходзіць важна

Певень-спевень.

 

Заспявае — і грабеньчык

Загарыцца, як агеньчык.

А другі раз заспявае —

Неба чырванню зайграе.

 

Заспявае трэці раз —

Прачынацца самы час!

К. Камейша

 

***

У Кацюшы і Галіны

На стале тры апельсіны.

Зараз следам паўтары

Ты за мной: «Адзін, два, тры».

М. Пазнякоў

 

ТРЫ РУКІ

У Валодзі тры рукі —

Так рашылі сябрукі.

Першая — працаўніца,

Другая — жартаўніца,

Трэцяя — заграбніца,

Пільных вачэй баіцца.

Сорам яна хлапечы —

Любіць чужыя рэчы.

Н. Галіноўская

 

КОНІКІ

Зялёненькія конікі

Сакочуць у траве.

Высокімі антэнамі

Вусы на галаве.

 

Тры пары ног гатовыя

На скокі без турбот,

На крылах-парашуціках

Іх доўжыцца палёт.

М. Пазнякоў

 

ТРЫ ЛЫЖКІ

Недалёка,

Ды высока,

У хацінцы між сукоў,

Белабокая Сарока

Гадавала трох сынкоў.

 

Большы зваўся Кра-кра-кра,

А сярэдні сын — Кра-кра,

А маленькі самы — Кра.

— Вы ўжо выраслі. Пара

Вам, сынкі, за працу брацца, —

Кажа ім Сарока-маці. —

Трое вас, братоў, а ў нас —

Тры грады расце якраз.

Хутка, лёгенька утрох

Вы праполеце гарох.

А праполеце, дык вам

На абед я кашы дам.

 

…Час абеду надыходзіць.

А што робіцца ў гародзе?

Кра ўсю градку прапалоў,

А Кра-кра ўсяго палову.

 

А дзе дзеўся Кра-кра-кра?

Спіць на ўзмежку: хра-хра-хра.

Сарока-варона

Па прыпечку скакала,

Дзеткам лыжкі

Давала.

 

Большаму сыну — маленькую лыжку,

Сярэдняму сыну — большую крышку,

А самаму меншаму — большую самую.

— Я кашу зварыла вам смачную, манную.

 

Кра-кра-кра пытае ў мамы:

— Растлумачце мне: чаму

Кра між нас маленькі самы,

А лыжку большую яму?

І. Муравейка

 

ЯК ЗБІРАЦЬ КВЕТКІ

Адна кветка — для пчолкі,

Другая — для матылька,

Трэцяя — на букет.

Адна ягадка — для мядзведзькі,

Другая — для жураўліка,

Трэцяя — на абед.

Адзін арэх — для белачкі,

Другі — для сойкі,

Трэці — на зубок.

Адзін грыбок — для зайчыка,

Другі — для казулі,

Трэці — ў кузавок.

М. Танк

 

***

Три конфеты на ладошке,
Три котёночка у кошки.

Три огня на светофоре —
Красный, жёлтый и зелёный!

М. Дадалова

 

***

Не сидит без дела тройка,
Затевает тройка стройку.
Тройка главный командир,
И прораб, и бригадир!
Три весёлых комара
Тащат краски три ведра,
Пилят доски три грача,
Волк несёт три кирпича.
С молотками три котёнка,
Гвозди носят три утёнка.
Три крота траншею роют,
Три медведя крышу кроют.
Три козы сложили печку,
Красят окна три овечки.
Каждый зверь пришёл, помог —

Получился теремок!

И. Гурина

 

***

Три смешных букашки
Гладили рубашки.
По три пуговки на них
И по три кармашка.

К. Зелёная

 

***

Три сестрички на рябине щебетали,
Три синички никуда не улетали.
Любят они есть рябину в Новый год,
А на юге сладкая рябина не растёт.

Т. Александрова

 

***

Три размера есть:
Длина,
Высота и ширина.
Время
На три делят люди:
Что прошло,
Что есть,
Что будет.
Но важней всего семья:
Трое:
Папа, мама, я!

Е. Шварц

 

***

На картонке — три картинки:
На одной картинке — кот,
На другой картинке — кринка,
А на третьей на картинке
Чёрный кот из жёлтой кринки
Молоко лакает-пьёт.

Е. Благинина

ДВА И ТРИ
Пошёл Серёжа в первый класс.
С Серёжей не шути!
Считать

Умеет он у нас
Почти

До десяти!
Не грех такому мудрецу
Задрать курносый нос!
Вот как-то за столом отцу
Он задаёт вопрос:
— Два пирожка тут, папа, да?
А хочешь — на пари! —
Я доказать могу всегда,
Что их не два, а три!
Считаем вместе:
Вот ОДИН,

А вот и ДВА, смотри!
ОДИН да ДВА, — закончил сын, —
Как раз и будет ТРИ!
— Вот молодец! — сказал отец. —
И в самом деле три!
И потому

Я два возьму,
А третий ты бери!

Б. Заходер

 

***

Три месяца в сезоне,
Три розочки в вазоне,

Три цвета светофора,
Три голоса у хора,

Три буквы в слове Рио,
Три человека в трио,

Три даже в слове есть внутри,
Ты сам, попробуй, посмотри!

Н. Прищепёнок

 

***

Дятел школу открывает,

Всех учиться приглашает:

— Ну, с чего начнём? Со счёта?

Это лёгкая работа —

Стукнул раз —

Удод прилетел на вяз.

Стукнул два —

Прилетела сова.

Стукнул три — вышли из реки бобры.

А. Каминчук

 

ПЕСЕНКА ТРЕУГОЛЬНИКОВ

Ты на меня, ты на него,

На всех нас посмотри.

У нас всего, у нас всего,

У нас всего по три.

 

Три стороны и три угла

И столько же вершин.

И трижды трудные дела

Мы трижды совершим.

 

Все в нашем городе — друзья,

Дружнее — не сыскать.

Мы треугольников семья,

Нас каждый должен знать.

В. Житомирский,

Л. Шеврин

 

ТРИ МУДРЕЦА

Три мудреца в одном тазу

Пустились по морю в грозу.

Будь попрочнее

Старый таз,

Длиннее

Был бы мой рассказ.

С. Маршак

 

МЫШАТА

Под крылечком спят мышата —

Длиннохвостеньких три брата.

У них первый день рожденья.

И день этот — воскресенье.

Спят спокойно три сыночка,

Три малюсеньких комочка.

Ну а мамы дома нет,

Она ищет им обед.

Вдруг мышата встрепенулись,

Вдруг три братика проснулись.

Навострили свои ушки,

Прижимаются друг к дружке…

Что случилось? Васька-кот

Крыльцо лапами скребёт.

Но тут громкий лай раздался.

Кот стрелой в кусты помчался.

Мама-мышка — тут как тут.

Молоко мышата пьют…

Я. Жабко

 

Пословицы и поговорки

Прыказкі і прымаўкі

Абыякі двойчы робіць, а скупы тройчы плаціць.

Адна бяда — не бяда, дзве бяды — паўбяды, а калі трэцюю напаткаеш, тады бяду
спазнаеш.

Баязліўцу адзін пень за тры ваўкі здаўся.

Гаворыць, як тры дні не еўшы.

На рабоце «ой» ды «ох», а за сталом адзін за трох.

Нашто той вох, калі мы ўтрох.

Не хвалі каня трэцяга дня, а хвалі трэцяга году.

Не хваліся ў тры дні, а хваліся ў тры гады.

Першыя пеўні — поўнач, другія пеўні — пара ўставаць, трэція пеўні — пярэдсвет.
У вераб’я багатая сям’я: у кожнага верабейкі па тры капейкі.

Ядзім хлеб траякі: чорны, белы і ніякі.                

 

Блины съел, вареники съел, а уж на третью работу — цепом махать — сил не хватает.

В августе мужику три заботы: косить, пахать и сеять.

В новое место попадёшь — три года чужаком прослывёшь.

Всякая тряпица в три года пригодится.

Где двое ссорятся, тут третий не суйся.

Где двое стоят, тут третьему дела нет.

Гляди в оба, зри в три, а придёт пора, наглядишься и в полтора.

Друг рядом лучше, чем три вдалеке.

Живи запасливо: грош да три деньги отложь.

За двоих попотеешь — за троих поешь.

Наговорил с три короба.

Не узнавай друга в три дня — узнавай в три года.

Обещанного три года ждут.

Один день заменит три, если всё делать вовремя.

Один носит, другой просит, третий очереди ждёт.

Один сын — не сын, два сына — полсына, три сына — сын.

Один — тайна, два — полтайны, три — нет тайны.

Трёх ворогов не держи себе, а с двумя помирись!

Три года — не три века.

Три дня молол, а в полтора съел.

Три друга: отец, да мать, да верная жена.

Три кола вбито, да небом покрыто.

Три раза прости, а в четвёртый прихворости.

Хвастуну цена три копейки.

Чтобы научиться трудолюбию, нужно три года, чтобы научиться лени — только три дня.

 

Фразеологизмы

Фразеалагізмы

Бачыць на тры метры ў зямлю — вызначацца вялікай праніклівасцю, прадпрымальнасцю.

Видеть на три аршина в землю.

Да трох не гавары — хто-небудзь вельмі рашучы, строгі, прынцыповы, не церпіць пярэчання.

До трёх не говори.

Да трэціх пеўняў — да самага світання (быць дзе-небудзь, займацца чым-небудзь).

До третьих петухов.

З трэціх вуснаў, з трэціх рук — праз пасрэднікаў, не ад сведкі непасрэдна (чуць, даведвацца).

Из третьих уст, из третьих рук.

Заблудзіцца ў трох соснах — не разбірацца ў самым простым, элементарным.

Заблудиться в трёх соснах.

Тры грошы не варты — не ўяўляе ніякай каштоўнасці.

Выеденного яйца (ломанного гроша) не стоит.

Тры корабы — вельмі многа і абы-чаго.

Три короба.

У тры ручаі — вельмі моцна, шчодра.

В три ручья.

Уставіць свае тры грошы — умешвацца ў чужыя справы.

Вставить свои три копейки.

 

 

Загадкі

Адзін лье, другі п’е, трэці расце. (Дождж, зямля, трава.)

 

***

Адзін кажа — паляжым, другі кажа — пабяжым, трэці кажа — паківаемся. (Камень, вада, трава.)

 

***

Ішоў муж з жонкаю, ішоў брат з сястрою.

Несла тры яблыкі сястра, усім пароўну раздала.

Колькі ўсіх чалавек было? (Тры: брат, сястра, братава жонка.)

 

***

Рана на чатырох, у абед — на дзвюх, а вечарам — на трох. (Чалавек у дзяцінстве поўзае; стаўшы дарослым, ходзіць нагамі, у сталасці — з кіем.)

 

***

Ляцелі тры вароны, селі на вароты, сталі кукаваць. Першая: «Мне лета летаваць». Другая: «Мне зіму зімаваць». А трэцяя: «Мне ўсё роўна». (Калёсы, сані, конь.)

 

***

Тры браты на адным кані па белым полі едуць. (Пальцы, ручка, папера.)

 

***

Адзін голасна чытае, двое ў кніжку паглядае, двое трэціх слухае, а чацвёрты нюхае. (Рот, вочы, вушы і нос.)

 

 

Скороговорки

Хуткагаворкі

Зачарнеліся чарніцы

На чарнічніку кругом.

Пойдзем раніцай мы з Віцем —

Тры вядзерцы набяром.

М. Пазнякоў

 

***

У бары брусніцы

Бралі тры сястрыцы.

М. Пазнякоў

 

***

Прараслі па тры радкі

Морква, рэдзька, буракі.

М. Пазнякоў

***

Ля ракі

У лясным гушчары

Церамок узвялі

Тры бабры.

М. Пазнякоў

 

***

Трыццаць тры камары

Разгудзеліся ўгары.

М. Пазнякоў

 

***

Брыганціна, тры галеры,

Каравела — у Валеры.

Хлопчык вырасце дарослым,

Пойдзе ў плаванне матросам.

М. Пазнякоў

 

***

На дварэ трава,

На траве драва.

Раз дрыва, два дрыва,

Тры дрыва.

 

***

Тры рублі рублямі,

Рубель капейкамі,

Тры капейцы па капейцы

І капейка так.

 

***

В пруду у Поликарпа

Три карася, три карпа.

 

***

Летят три пичужки через три пустых избушки.

 

Считалки

Лічылкі

Дзесьці на гары

Сядзелі камары.

Раз, два, тры — выйдзі ты.

 

***

Ехала вавёрка на цялежцы,

Прадавала ўсім арэшкі,

Каму адзін, каму два-тры,

— Выхадзі з круга ты.

 

***

Жаба прыгала, скакала,

Ледзь ў балота не папала.

Раз, два, тры

Гэта будзеш ты.

 

***

Гары, гары ясна,

Каб не пагасла.

Глянь у неба —

Птушкі ляцяць,

Званочкі звіняць.

Раз, два, тры,

Не варонь!

Бяжы,

Як агонь.

 

***

Навучыла мама Алу,

Як ласункі ёй давала,

Частавала і прасіла,

Каб яна іх падлічыла:

З шакаладу — два кружочкі,

А з пячэння — тры лісточкі.

Падлічыце, колькі іх —

Шакаладных і мучных.

Ю. Свірка

 

***

Аты-баты, шли солдаты,

Аты-баты, на базар.

Аты-баты, что купили?

Аты-баты, самовар.

Аты-баты, сколько стоит?

Аты-баты, три рубля.

Аты-баты, он какой?

Аты-баты, золотой.

Аты-баты, шли солдаты,

Аты-баты, на базар.

Аты-баты, что купили?

Аты-баты, самовар.

Аты-баты, сколько стоит?

Аты-баты, три рубля.

Аты-баты, кто выходит?

Аты-баты, это я!

 

СЧИТАЛКА-ПОНАРОШКА

По тропинке,
По дорожке
Шли четыре 
Понарошки.
А на встречу
На горошке
Проезжали 
Три картошки.
Если каждой 
Понарошке
Дать на завтрак
По картошке,
То одной 
Из Понарошек
Что достанется?
Горошек.

В. Горяховский