Search
Вторник 19 Март 2024
  • :
  • :

Успаміны пра дзівосны летні час

Вольга ВОЙНА,

выхавальнік дашкольнай адукацыі

першай катэгорыі,

Нягневіцкі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці

Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці

Атрымаць зарад здароўя на ўвесь год ёсць магчымасць менавіта летам. Таму бацькі загадзя пачынаюць клапаціцца аб тым, дзе і як дзіця правядзе лета. Варыянтаў шмат: адправіць да бабулі і дзядулі, у лагер альбо да мора. Але, на жаль, не ўсе маюць такую магчымасць. Таму многія хлопчыкі і дзяўчынкі праводзяць лета ў дзіцячым садзе, дзе для іх аздараўлення імкнуцца стварыць усе ўмовы. У нашай установе дашкольнай адукацыі дбаюць, каб выхаванцы значна больш часу знаходзіліся на свежым паветры, загартоўваліся, вучыліся разумець і любіць дзіўны свет раслін і жывёл.

Таму кожны летні дзень, як правіла, прыносіў дзецям нешта дзіўнае, быў напоўнены цікавым пазнавальным зместам. Мы праводзілі для выхаванцаў гульні з вадой, спартыўныя мерапрыемствы, святы імяніннікаў, ветрыка, музычна-тэатралізаванае прадстаўленне «Не чапай запалкі!» і інш. У нас гасцявалі тэатр-студыя «Алімп» з тэатральна-гульнявым прадстаўленнем «Карта скарбаў» і навучэнцы Нягневіцкай сярэдняй школы. Нават вожык прыбягаў да нашых дзетак!

Спадзяёмся, што ўспаміны пра дзівосны час, праведзены ўлетку ва ўстанове дашкольнай адукацыі, яшчэ доўга будуць выклікаць у нашых выхаванцаў станоўчыя эмоцыі!