Search
Вторник 25 Июнь 2019
  • :
  • :

Загадкі на дагаворванне аб відах спорту

Санька марыць быць кумірам,

з лыжамі сябруе, з цірам.

Кажа ён, што хопіць волі

лепшым стаць у... (біятлоне).

 

На дзень народзінаў Андрушку

падарыў дзядуля клюшку

і прамовіў урачыста:

— Будзь, унучак... (хакеістам).

 

Мяч не трапіць у вароты,

будзе хоць якім удар!

Коля зловіць яго з лёту,

ён выдатны... (варатар).

 

На бервяне сядзіць Агатка:

— Гляньце, гляньце,

я —... (гімнастка).

Толькі не магу ніяк,

як мама, сесці на шпагат.

 

У спаборніцтвах не лішні

наш Мікітка — спраўны... (лыжнік).

Не схацеў ісці ён пехам

і на лыжах з горкі з’ехаў!

 

Дражніць Глеб сястрычку Светку:

— Не ўтрымаеш ты ракетку!

Адстаўляе Света міску:

— Я даўно ўжо... (тэнісістка).

 

З самай рэзкае падачы

падхаплю любы я мячык!

Трохгадовая Ларыска

быць хацела... (фігурысткай),

ды замерзла навылёт

і сказала: «Кепскі лёд!»

                                   Р. Баравікова