Search
Monday 04 November 2024
  • :
  • :

Главная

Паважаныя наведвальнікі!

Рады вітаць Вас на нашым афіцыйным сайце і спадзяёмся, што прадстаўленая тут інфармацыя аб нашым часопісе, стане, праблемах і тэндэнцыях развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь будзе карыснай і запатрабаванай Вамі.

Сваю назву наш часопіс атрымаў ад першай, самай доўгачаканай і пяшчотнай, паслязімовай блакітнавокай кветкі — пралескі — па асацыяцыі з усімі любімым і надзвычайным цудам — дзіцём.

У нашым часопісе і на нашым сайце Вы зможаце знайсці адказы на пытанні, якія Вас цікавяць:

па гісторыі, тэорыі і практыцы дашкольнай педагогікі;

аб нарматыўна-прававым рэгуляванні дзейнасці ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь;

аб сучасных педагагічных тэхналогіях, методыках выхавання і адукацыі дзяцей дашкольнага ўзросту;

аб вопыце работы калег з усіх рэгіёнаў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа;

аб навуковых распрацоўках вядомых беларускіх і замежных вучоных у галіне дашкольнай адукацыі;

сцэнарыі розных заняткаў, ранішнікаў, забаў з дзецьмі, парады, як арганізаваць і выкарыстаць гульнявую прастору ў яслях-садзе і дома, умацаваць здароўе, далучыць дзіця да здаровага ладу жыцця, навучыць яго фантазіраванню (творчасці), развіць першыя таленты і інш.

Больш за  30 гадоў «Пралеска» карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод шырокага кола чытачоў менавіта таму, што прафесійна і ўсебакова асвятляе і аналізуе работу ўсіх зацікаўленых людзей і спецыялістаў у выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту, іх фізічным, псіхічным, інтэлектуальным, маральным развіцці.

Часопіс «Пралеска» (Дашкольнае выхаванне) выдаецца са жніўня 1991 года, заснавальнік — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Штомесячнае навукова-метадычнае выданне, мовы публікацый — беларуская і руская.

Часопіс уваходзіць у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.

Сярэднямесячны тыраж — каля 5 тысяч экзэмпляраў.

Выпісвайце,
чытайце часопіс «Пралеска»,
заходзьце на наш сайт!

Рэдакцыя