Search
Воскресенье 21 Июль 2019
  • :
  • :

Гучалі мовы родныя напевы

20—21 чэрвеня на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі адбылося значнае мерапрыемства — рэспубліканскі семінар-нарада «Змест і арганізацыя метадычнай работы з кіраўнікамі і спецыялістамі сістэмы дашкольнай адукацыі». Мэты сустрэчы — каардынацыя дзейнасці метадычных структур па арганізацыі метадычнай работы з кіраўнікамі і спецыялістамі ўстаноў дашкольнай адукацыі для павышэння якасці дашкольнай адукацыі; выяўленне і распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту па пытаннях арганізацыі моўнага асяроддзя для зносін на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання.

Рэгіёны прадставілі свае метадычныя распрацоўкі на фестывалі педагагічных ідэй «Каб мова родная гучала», лепшыя з іх вы зможаце ўбачыць на старонках часопіса «Пралеска» ў бліжэйшых нумарах.