Search
Пятница 20 Октябрь 2017
  • :
  • :

Новы дзіцячы сад у Магілёве

Напярэдадні святкавання дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў мікрараёне Спадарожнік Магілёва адкрыўся новы дзіцячы сад.

get_imgДля жыхароў мікрараёна Спадаронік увядзенне ў эксплуатацыю дзіцячага сада стала сапраўдным святам. Гэтую ўстанову змогуць наведваць 240 хлопчыкаў і дзяўчынак, што дазволіць зняць праблему з чаргой на атрыманне дашкольнай адукацыі ў гэтай гарадской зоне. Дзіцячага сада на 95 месцаў, які быў у мірараёне да гэтага часу, тут відавочна не хапала. Затое цяпер мясцовыя малышы будуць наведваць новую, прыгожую, сучасную ўстанову адукацыі.

На яго будаўніцтва з абласнога бюджэту было выдаткавана 62 млрд рублёў. Сума не маленькая, але гэтыя выдаткі апраўдалі сябе. Новы дзіцячы сад абсталяваны прасторнымі фізкультурнай, гімнастычнай і музычнай заламі. Акрамя гэтага, у ўстанове дашкольнай адукацыі ёсць басейн і медыцынскі блок, які складаецца з кабінета медыцынскіх работнікаў, працэдурнага кабінета і кабінета фізіятэрапеўтычных працэдур. Для бяспекі ж выхаванцаў тут прадугледжаны 14 камер відэаназірання і трывожная кнопка сістэмы “Маланка”. Неабходным і самым сучасным гульнявым інвентаром абсталявана дзіцячая пряцоўка.

Усё гэта прыйшлося па душы новым выхаванцам сада, якія разам з выхавальнікамі падрыхтавалі святочнае выступленне. Дзеці спявалі, танцавалі, чыталі вершы.