Search
Среда 24 Апрель 2024
  • :
  • :

У снежні грашовая сума, якую бацькі ўносяць за харчаванне сваіх дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі, крыху падрасце

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі,

грашовыя нормы выдаткаў на харчаванне дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі павялічыліся. Адпаведна павялічацца і выдаткі бацькоў, якія з красавіка бягучага года сталі пакрываць кошт набору прадуктаў харчавання ў поўным аб’ёме (усе 100 працэнтаў выдаткаў). Трэба патлумачыць, што сума бацькоўскай платы «прывязана» да грашовых нормаў выдаткаў на харчаванне. Апошнія рэгулярна пераглядаюцца беларускім урадам. І калі павышаюцца грашовыя нормы на харчаванне — прапарцыянальна павышаюцца і выдаткі бацькоў.

Згодна з Пастановай Савета Міністраў ад 26 лістапада 2014 года № 1104, гра­шовыя нормы выдаткаў на харчаванне ва ўстановах дашкольнай адукацыі павялічыліся.

Так, ва ўстановах з працягласцю знаходжання 10,5 гадзіны выдаткі на харча­ванне дзяцей ва ўзросце 1–2 года павялічваюцца з 14 010 да 15 410 рублёў, а ва ўзросце ад 3 да 5 гадоў — з 17770 да 19550 рублёў.

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі з 12‑гадзінным рэжымам працы харча­ванне ў ясельных групах падаражэла з 18260 рублёў да 20090 рублёў; для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — з 22030 да 24230 рублёў.

Змяніўся таксама і кошт харчавання выхаванцаў санаторных ясляў-садоў, санаторных груп і Рэспубліканскага цэнтра для дзяцей дашкольнага ўзросту з парушэннямі слыху з працягласцю знаходжання ад 12 да 24 гадзін. Для дзя­цей ва ўзросце 1–2 гадоў кошт павялічыўся з 20940 рублёў да 23030 рублёў. Для дзяцей 2–6 гадоў — з 26350 рублёў да 28990 рублёў.

Грашовыя выдаткі на харчаванне ва установах дашкольнай адукацыі на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання з працягласцю знаходжання 10,5 гадзіны павысіліся для дзяцей 1–2 гадоў з 16550 рублёў да 18210 рублёў, для дзяцей 3–6 гадоў — з 21510 да 23660 рублёў. У малодшых групах, дзе дзеці знаходзяцца 12 гадзін, нормы ўзняліся з 19600 да 21560 рублёў, а ў групах з дзецьмі ад 3 да 6 гадоў — з 25130 да 27640 рублёў.

Рашэнне ўрада аб павышэнні грашовых нормаў выдаткаў на харчаванне за­кранула таксама цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, школы, гімназіі і ліцэі.

Нагадаем, што апошні раз грашовыя нормы выдаткаў на харчаванне ва ўста­новах адукацыі пераглядаліся ў маі бягучага года.