Search
Пятница 19 Апрель 2024
  • :
  • :

Як Буся ў Дзяржынск завітаў

19 ліпеня ў яслях-садзе № 1 г. Дзяржынска адбылося сапраўднае свята беларускай дзіцячай літаратуры, у якім прынялі ўдзел вядомыя айчынныя пісьменнікі Раіса Баравікова і Уладзімір Ліпскі.

Гасцямі свята былі супрацоўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама: загадчык В.І. Матусевіч і галоўны спецыяліст па дашкольнай адукацыі Т.В. Грыгаровіч.

Увазе маленькіх чытачоў і іх бацькоў была прапанавана прэзентацыя новай дзіцячай кнігі — аповесці-казкі «Пра Бусю, які жыве на Беларусі». Сумесны твор У. Ліпскага і Р. Баравіковай друкаваўся на старонках часопіса «Вясёлка», а зараз пабачыў свет, дзякуючы выдавецтву «Харвест». Казачныя гісторыі, у якіх галоўны герой — добра вядомае маленькім беларусам бусляня Буся, вельмі захапляльныя і павучальныя. Выданне дапоўнілі цікавыя звесткі пра буслоў, слоўнік і маляванка Бусі.

Перад прысутнымі шчыра і пранікнёна выступілі выхаванцы дашкольных устаноў г.Дзяржынска, да якіх завітаў Буся. Маленькія  чытачы і іх бацькі атрымалі ў падарунак ад У. Ліпскага і Р. Баравіковай экзэмпляры кнігі «Пра Бусю, які жыве на Беларусі». Падарункам для яслей сада №1 стала прапанова знакамітых пісьменнікаў узяць шэфства над дзіцячай дашкольнай установай і даць ёй назву «Буся», якую з удзячнасцю прыняла загадчык Ю.А. Пражэнік.

Фото смотрите в разделе «Фотогалерея».