Search
Четверг 18 Апрель 2024
  • :
  • :

Для маленькіх Салігарчан

З адкрыццём!

Пра новы дзіцячы сад даўно марылі як маленькія салігарчане, так і іх бацькі, што жывуць у раёне новабудоўлі. Пытанне з забеспячэннем месцамі ў дашкольных установах горада стаяла даволі востра.

Дзіцячы сад на 230 месцаў пад назвай «Мара», адкрыўся зусім нядаўна на вуліцы Судзілоўскага. Ён будзе працаваць у складзе вучэбна-педагагічнага комплексу «Дзіцячы сад — сярэдняя школа».

Комплекс пабудаваны па даручэнні кіраўніка дзяржавы, якое ён даў летась. Здесь узводзіцца яшчэ адна дашкольная ўстанова — за кошт ААТ «Беларуськалій». З уводам яго ў дзеянне ў горадзе будзе цалкам вырашана праблема з забеспячэннем дзяцей месцамі ў дашкольных установах.

Вучэбна-педагагічны комплекс быў пабудаваны ў рэкордна кароткія тэрміны — менш чым за год. Кошт дзіцячага садка — 70 млрд рублёў. Тут ёсць басейн, спартыўная, музыкальныя залы, камп’ютарныя, гульнявыя, спальныя пакоі, медыцынскі блок. Тры паверхі злучаны паміж сабой лесвічнымі маршамі з сучаснымі вітражнымі канструкцыямі з металу і шкла.

Усяго ж у Мінскай вобласці налічваецца каля 700 дзіцячых дашкольных устаноў. Сёлета плануецца ўвесці яшчэ адну ў Слуцку. А ўвогуле на Міншчыне сярэдняя забяспечанасць дашкольнымі ўстановамі дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў складае амаль 90 працэнтаў. Начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Галіна Казак адзначае, што ў цэнтральным рэгіёне не існуе такога паняцця, як чарга ў дзіцячы сад.

У выніку рэалізацыі дзяржаўнай праграмы развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі на 2009—2014 гады на Міншчыне адкрыта 5 садоў, вырашаюцца пытанні рэканструкцыі пад дашкольныя ўстановы нявыкарыстаных будынкаў. На іх базе ўжо працуюць 4 такія ўстановы. Напрыклад, нядаўна пасля адпаведнай рэканструкцыі прыняў маленькіх наведвальнікаў дзіцячы сад на 180 месцаў у Мар’інай Горцы. Сёння актыўна развіваюцца Смалявічы, адпаведна, горад мае патрэбу ў дзіцячых садах. Адзін з іх ужо будуецца. Актыўна ўзводзяцца дашкольныя ўстановы і ў Мінскім раёне: у пасёлку Лясны, у вёсках Хацежына і Калодзішчы. У наступным годзе, як мяркуецца, праблема з месцамі ў дзіцячых дашкольных установах рэгіёна будзе знята.