Search
Четверг 25 Апрель 2024
  • :
  • :

Новы садзік у Іванаве

18 кастрычніка ў г.Іванаве адбылося ўрачыстае адкрыццё новага дзіцячага сада. Для райцэнтра гэта значная падзея, бо дэфіцыт месцаў у дашкольныя ўстановы тут адчуваўся значны. На новы аб'ект з абласнога бюджэту было выдаткавана 42 млд руб. Да ўвядзення сада спецыялісты ПМК-12 аб'яднання «Брэстаблсельбуд» прыступілі паўтара года таму і, паводле ацэнкі спецыялістаў, з задачай справіліся добра. Узведзены па арыгінальным праекце садзікстаў сапраўдным упрыгажэннем жылога масіву, дзе набылі кватэры многія маладыя сем’і.