Search
Понедельник 11 Декабрь 2023
  • :
  • :

Авторам

Артыкулы, якія дасылаюцца ў рэдакцыю па пошце павінны быць надрукаваны ў двух экзэмплярах праз паўтара інтэрвалы (шрыфт Times New Roman, памер шрыфта 14 пт.). Электронны варыянт артыкулаў дасылаецца на адрас электронная пошты praleska-red@tut.by.

Выкарыстанне зносак у тэксце не дапускаецца. Спасылкі на цытаваныя крыніцы афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК Рэспублікі Беларусь, напрыклад: [2, с. 34] (тут 2 – нумар крыніцы ў спісе літаратуры, 34 – нумар старонкі). Спіс літаратуры павінен змяшчаць не больш як 10 крыніц.

Схемы пажадана выконваць у рэдактары CorelDraw; магчыма прадстаўленне схем, створаных у праграме WORD (усе элементы аб’яднаныя ў адзін аб’ект, шырыня схемы 80 або 170 мм).

Табліцы павінны быць выкананы ў праграме WORD (шырыня табліцы 80 або 170 мм).

Фатаграфіі, а таксама іншы ілюстрацыйны матэрыял прадстаўляюцца ў фармаце JPEG або TIFF з разрашэннем не менш як 200—300 dpi, пажадана асобнымі файламі.

Асобна ўказваюцца звесткі пра аўтара: прозвішча, імя, імя па бацьку; хатні адрас (з указаннем індэкса); месца асноўнай працы і пасада; пашпартныя даныя (серыя, нумар, калі і кім выдадзены, асабісты нумар); нумар карткі сацыяльнага страхавання; фотаздымак памерам не менш як 4×6 см або аналагічны электронны варыянт.

Да артыкулаў, якія змяшчаюць матэрыялы дысертацыйных даследаванняў, у адпаведнасці з «Інструкцыяй па афармленні дысертацыі, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі» (зацв. Пастановай прэзідыума Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камітэту Рэспублікі Беларусь 24.12.1997 № 178 (у рэд. пастановы ВАК Рэспублікі Беларусь 15.08.2007 г. № 4) дадаткова прад’яўляюцца наступныя патрабаванні:

  • аб’ём не менш як 0,35 аўтарскага аркуша, або 14 тысяч друкаваных знакаў (уключаючы прабелы паміж словамі, знакі прыпынку, лічбы і інш.), што складае 8–10 старонак тэксту (14 пт., праз 1,5 інтэрвалы);
  • наяўнасць анатацыі (100–150 слоў, размяшчаецца перад артыкулам, павінна адлюстроўваць яго змест і быць прыдатнай для публікацыі асобна ад артыкула);
  • наяўнасць дзвюх рэцэнзій, завераных па месцы працы рэцэнзентаў.

Рукапісы, дасланыя ў рэдакцыю, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

Рэдакцыя можа друкаваць артыкулы ў парадку абмеркавання, не падзяляючы пункту погляду аўтара.







antalya escort alanya escort fethiye escort ankara escort izmir escort bursa escort aydın escort konya escort manisa escort muğla escort kütahya escort trabzon escort istanbul escort şişli escort