Search
Понедельник 11 Декабрь 2023
  • :
  • :

Вывучаем спадчыну

Раіса ГАЛАДОК,

намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці,

яслі-сад № 17 г.Барысава Мінскай вобласці

 

 

З мэтай фарміравання ў дзяцей дашкольнага ўзросту патрыятычных пачуццяў, знаёмства з гісторыяй і традыцыямі беларускага народа ў яслях-садзе № 17 г.Барысава намаганнямі педагагічных работнікаў і бацькоў быў створаны міні-музей «Беларуская хатка» (далей — музей). Гэта спрыяла павышенню ўзроўню ведаў выхавальнікаў аб сістэме музейнай педагогікі і наладжванню ўзаемадзеяння з бацькамi па ўзбагачэнні музея экспанатамі, садзейнічала далучэнню выхаванцаў ясляў-сада да народнай спадчыны праз знаёмства з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, прадметамі побыту, прыладамі працы, адзеннем і абуткам беларусаў.

Музей знаходзіцца ў спецыяльна абсталяваным памяшканні. Аснову экспазiцый складаюць сапраўдныя прадметы даўнiны, якiя характарызуюць уклад жыцця нашых продкаў, ёсць і сучасныя вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Для выхаванцаў музей — гэта месца, дзе жывуць цікавыя і незвычайныя, на першы погляд, рэчы. Наведвальнiкi маюць магчымасць дакрануцца да сапраўдных старадаўнiх экспанатаў, усе прадметы можна не толькi разгледзець, але i пагуляць з iмi.

Асноўнымi формамi работы ў музеi з’яўляюцца заняткі, гульнi, экскурсii, выставы, некаторыя фальклорныя святы. На занятках, якiя праходзяць у музеі, дзеці знаёмяцца з прадметамi сялянскага побыту, прыладамі працы, iх назвамі па-беларуску, прызначэннем, з гiсторыяй узнiкнення той цi iншай рэчы (напрыклад, «Падарожжа ў мінулае»). Выхаванцы старшых груп спрабуюць сябе ў ролі экскурсаводаў. Падчас гэтай дзейнасцi ў iх узбагачаецца слоўнiк, фармiруюцца каштоўнасныя адносiны да роднай мовы, жаданне размаўляць на ёй.

Такiм чынам, музей захоўвае памяць аб нашых продках і перадае выхаванцам успаміны пра побыт дзядоў і прадзедаў, цікава расказвае нашчадкам пра іх жыццё.

Прапануем пазнаёміцца з экспанатамі нашага музея.

ПЕЧ

Печ — гэта цеплыня, здароўе і гарачая смачная ежа. Па народных павер’ях печ лічылася ахоўніцай дабрабыту. Унутры мела под, дзе палілі дровы і гатавалі стравы, пяклі хлеб, закрывалі засланкай. Верхняя частка печы (ляжак) служыла месцам адпачынку, яшчэ там сушылі зерне, ягады, травы, адзенне.

СТОЛ, ЛАВА

Стол — шырокая гарызантальная дошка на чатырох высокіх ножках. Лава — доўгая, шырокая, на падпорках-ножках. Стаялі лавы ў хаце ўздоўж сцен з вокнамі. Калі не хапала ложкаў, клаліся спаць на лавах. Услон — невялікая лаўка на двух-трох чалавек.

ЛОЖАК

Ложак — дзіўнае вынаходніцтва! У розныя перыяды матэрыял, з якога чалавек «рабіў» сабе спальнае месца, мяняўся, але ўсе без выключэння тыпы спальных месцаў выкарыстоўваюцца і сёння! Ложкі ў хаце ставілі каля глухой сцяны, далей ад вокнаў і дзвярэй. Зверху клалі пасцель — пярыну, коўдру, падушкі. Самаробныя ложкі аздаблялі разьбою.

У даўніну вялізныя высокія цяжкія жалезныя ложкі абавязкова ўпрыгожвалі падзорамі (карункі ручной працы па нізе) і падушкамі, якія складалі стосікам, зверху ставілі адну на рабро або на ражок і пакрывалі карункавай або цюлевай накідкай.

КАЛЫСКА

Калыска (зыбка, люлька, гушкалка) — дзіцячы ложак, месца, дзе знаходзіцца дзіця ў першы год пасля нараджэння. Рабілі з дошак ці рэечак. Падвешвалі на чатырох вяроўках-почапках да столі ці да жэрдкі.

БАЖНІЦА

Бажніца (багоўня, ківот) — драўляная шафка або палічка з абразамі, прамавугольнай ці трохвугольнай формы. Яе аздаблялі разьбой, упрыгожвалі ручнікамі, выцінанкамі і інш. Размяшчалася звычайна ў хаце на покуці.

.

.РУЧНІК

Ручнік — кавалак тканіны абрадавага, дэкаратыўнага і ўтылітарнага прызначэння шырынёй 25–45 см (у залежнасці ад шырыні ткацкага стана), даўжынёй ад 1 да 4 м (звычайна 2–3 м). Вытканыя на кроснах ручнікі сведчылі пра ўмельства і густ жанчыны-майстрыхі.

.

.

ХОДНІК

Ходнік — гэта паласаты палавік, якiм засцiлалi падлогу ў хаце.

.

СУРВЭТКА

Сурвэтка — узорысты тканы, вязаны, плецены, гафтаваны, вышыты выраб з лёну, бавоўны, шоўку для ўпрыгожвання інтэр’ера. Форма разнастайная: прамавугольнік, квадрат, круг, эліпс і інш.

 

ДРАЎЛЯНЫ ПРАС

Рубель — драўляная дошка з высечанымі папярочнымі жалабкамі для катання бялізны. Качалка — паўмятровая палка-круглячок. Гэта прадметы хатняга ўжытку, выкарыстоўваліся для выбівання (мыцця) і прасавання. Бялізну намотвалі на качалку, прыціскалі рубель, і ён, «бегаючы» туды-сюды, качаў, разгладжваў бялізну.

ПРАНІК

Пранік — пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім абівалі лён. (Спачатку абівалі льняныя галоўкі, з якіх потым рабілі льняное масла.)

.

КАЛАЎРОТ, САМАПРАДКА

Калаўрот (самапрадка) — п рылада для механізаванага прадзення лёну і воўны ў хатніх умовах. Складаецца з наступных рабочых частак: кола, прыводная педаль (шатун, ківач), уласна прадзільны апарат, які складаецца, у сваю чаргу, са стрыжня з насаджанай шпулькай і малых колцаў, злучаных з галоўным колам.

.

.ВІЛКІ

Biлкі — хатні бытавы (пячны) інвентар, паўкруглы жалезны рагач (ухват), насаджаны на доўгую драўляную палку. Служыць для падхвату гаршкоў, чыгункоў, якія ставяць у печ або дастаюць з яе. Абавязковая рэч ў інтэр’еры традыцыйнай сялянскай хаты.

.

.МАСЛАБОЙКА

Маслабойка — пасудзіна для збівання ўручную масла, найчасцей — высокая кадачка з клёпак, звужаная ўверсе. У накрыўцы пасярэдзіне адтуліна для калатоўкі (біла), верхні канец якой выходзіў звонку, a да ніжняга прымацоўвалі драўляны кружок з адтулінамі ці крыжавіну (ударная частка). Такой жа формы маслабойку выдзёўбвалі з суцэльнай круглай калодкі.

.

НОЧВЫ

Ночвы — прадаўгаватая драўляная пасудзіна з шырокім адкрытым верхам, падобная на карыта. Рабілі з ліпы, асіны, ясеню, у іх мылі бялізну, купалі дзяцей. У чыстых ночвах гатавалі мяса для каўбас, шаткавалі капусту перад тым, як ссыпаць яе ў бочку. Старыя ночвы трымалі ў двары замест карыта: з іх пілі ваду хатнія птушкі. Невялікія начоўкі для ачысткі зерня — апалушкі. У іх насыпалі зерне, калыхалі і вытрасалі асцё.

СТУПА

Ступа — традыцыйная прылада для апрацоўкі зерня на крупы. Выкарыстоўвалася і для іншых мэт. На Беларусі была пашырана ручная ступа. Рабілі з кавалка тоўстага ствала дуба, граба, таполі або ліпы вышынёй 110–120 см. У ствале выдзёўбвалі або выпальвалі конусападобную выемку глыбінёй 40–50 см і дыяметрам у верхняй частцы 35–40 см. Зерне ў ступе таўклі таўкачом, тоўстай выструганай палкай з паўкруглымі канцамі, даўжыня якой дасягала 90–110 см (для зручнасці трымання ў сярэдняй яго частцы рабілі выемку). Часта таўклі ў два таўкачы. Зерне перад апрацоўкай сушылі, потым крыху змочвалі вадой, каб лепш адставала шалупінне.

ЛЫЖКА, ПАЛОНІК

Лыжка — сталовы прыбор, аддалена нагадвае невялікую лапатку ў выглядзе невялікай плоскай пасудзіны (чэрпала), злучанай перамычкай з трымалам (дзяржальніца). Выразалі лыжкі з асіны, бярозы, клёну, грушы. Чым цвярдзейшае было дрэва, тым даўжэй служыла лыжка. Палонік — вялікая драўляная лыжка, якой разліваюць страву. Мае зграбную форму, зручны ў карыстанні.

КОШЫК

Кошык — плецены выраб з дубцоў вярбы, драніцы, лубу бярозы, саломы, чарота і іншых матэрыялаў. Выкарыстоўваецца для збору ягад, грыбоў, агародніны, арэхаў, пераноскі і захавання розных запасаў.

КЕРАСІНКА

Керасiнавая лямпа — прылада для штучнага асвятлення памяшкання з дапамогай спальвання газы. Складваецца з балона і са шкла з завужаным верхам.

ЧЫГУНОК

Чыгунок — пасудзіна са сплаву жалеза з вугляродам для прыгатавання ежы ў печы.

ПРАС

Прас — жалезная прылада з драўлянай ручкай для адгладжвання бялізны і адзення. Унізе мае адтуліны ў выглядзе паўмесяца. Прас награвалі гарачым кавалкам жалеза (душой) або засыпалі жар.

ГАРЛАЧ, ГАРШЧОК

Гарлач — ганчарны выраб, гліняная пасудзіна для захавання малака і малочных прадуктаў. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі і звужанай шыйкай, без ручкі і носіка-дзюбкі. У гісторыі развіцця ганчарных вырабаў быў прататыпам збана.

Гарлач з верхам, шырэйшым за дно, называюць гладыш. Гаршчок — гліняная пасудзіна з пукатымі бакамі і звужаным дном, у якой гатавалі ежу. Рабілі з накрыўкай і адной ці дзвюма ручкамі.

ВЫРАБЫ З ДРЭВА

Чалавек выкарыстоўваў драўніну на працягу тысячагоддзяў для розных мэт: у першую чаргу ў якасці паліва, а таксама як будаўнічы матэрыял, для вырабу інструментаў, зброі, мэблі, тары, твораў мастацтва, паперы, жылля.

ВЫРАБЫ З САЛОМЫ

Першапачаткова салома выкарыстоўвалася як вырабны матэрыял толькі ў утылітарных мэтах. Саломай крылі дахі, ўцяплялі дом, яна была прыдатнай для вырабу абутку, галаўных убораў, цацак, упрыгожвання шкатулак.

ВЫРАБЫ З ІЛЬНУ

Лён, які ў народзе мае назву «паўночнае золата», актыўна выкарыстоўваецца людзьмі здаўна. Ва ўсе часы гэту расліну любілі і шанавалі ў розных кутках зямнога шара.

ЦАЦКІ З ГЛІНЫ

Цацкі з гліны ляпілі жанчыны і дзяўчынкі з 7–8 гадоў. Займаліся гэтым у вольны ад сельскіх работ час, большай часткай зімой і вясной да пакосаў.

АБРАДАВЫЯ ЛЯЛЬКІ

Берагiня

Лялька Берагіня — бадай, адна з самых галоўных лялек у традыцыйнай беларускай культуры, з’яўляецца моцным амулетам для чалавека любога полу і ўзросту. Яна аберагае сям’ю, дом, гаспадарку ад рознага ліха.

Раней лічылася, што Берагіня служыць сям’і ўсё жыццё, пакуль не пачне страчваць знешні выгляд, не парвецца. Ляльку нават перадавалі ў спадчыну.

.

.Дзесяціручка

Гэтая лялька-таёмка заклікана спрыяць у хатніх справах гаспадыні дома, дапамагаць ёй усё паспяваць. У лялькі многа рук дзеля таго, каб справы рабіліся спрытна, а дома заўсёды былі парадак і дабрабыт.

.

.Вядучка

Вядучка — абярэг, які выраблялі для маці і яе дзіцяці. Адказвала за хатні дабрабыт і адносіны паміж членамі сям’і. Дзіцяці неабходна даведацца, як жыць у гэтым свеце. Мудрая вядучка перадае дзіцяці свае веды, як ладзіць адносіны з гэтым светам, тлумачыць яго прыродныя і сацыяльныя законы. Яна ўяўляе сабой сімвал пераемнасці пакаленняў. Калісьці жыццёвыя веды ёй перадала вядучка-настаўніца, цяпер перадае яна, а потым будзе перадаваць яе вучаніца.

 

.Спірыдон Сонцаварот

Спірыдон-Сонцаварот у руках перад сабой трымае кола (з 8 спіцамі — па адной на кожную гадавую кропку сілы), якое асацыіруецца з сонцам, адказвае за парадак, кар’ерны рост, лідарскія якасці, здароўе, жыццярадаснасць, шчасце.

Лічыцца, што ён паваротам кола можа змяніць жыццё ў патрэбны бок.

.

.Сям’я лялек Бульбiнак

Вельмі вабяць выхаванцаў лялькі Бульбінкі, якія на занятках у музеі хаваюць або мяняюць месцамi розныя экспанаты, загадваюць пра іх загадкі, спрабуюць заблытаць дзяцей падчас аповеда пра прызначэнне тых ці іншых прадметаў побыту.










antalya escort alanya escort fethiye escort ankara escort izmir escort bursa escort aydın escort konya escort manisa escort muğla escort kütahya escort trabzon escort istanbul escort şişli escort