Search
Sunday 16 November 2025
  • :
  • :

«Кветка» шчасця для маленькіх барысаўчан

Цёплымі вясновымі днямі ў Барысаве з’явіўся «Цвецік-семяцвецік». Гэта не адна з першых кветак, якія нясмела пачалі распускацца на клумбах і пералесках, а новы дзіцячы сад.

Яслі-сад № 50 з’явіўся ў мікрараёне-новабудоўлі Барысава, дзе жыве шмат маладых сем’яў, у тым ліку і мнагадзетных. Дзякуючы гэтай падзеі ўсе маленькія жыхары горада будуць хадзіць ва ўстановы дашкольнай адукацыі, размешчаныя побач з домам.

Новы дзіцячы сад будаваўся па сучасным праекце і разлічаны на 230 месцаў. Сёння яго ўжо наведваюць 90 выхаванцаў, з верасня свае дзверы адчыняць усе 12 груп, кожная з іх мае сваю «кветкавую» назву — «Фіялачка», «Дзьмухавец», «Незабудка», «Маргарытка» і інш.

У новым трохпавярховым будынку ёсць усё неабходнае для гарманічнага развіцця дзяцей. Ва ўстанове дашкольнай адукацыі створаны аптымальныя ўмовы для аздараўлення: працуе басейн, фізкультурная і трэнажорная залы, фізіятэрапеўтычны і масажны кабінеты. Для таго каб маленькія выхаванцы атрымлівалі рацыянальнае і збалансаванае харчаванне, харчаблок абсталявалі сучаснымі тэхналагічнымі прыборамі, якія дазваляюць захоўваць больш вітамінаў і карысных рэчываў у прадуктах. Мноства магчымасцей прадастаўляе сад і для інтэлектуальнага развіцця, напрыклад, тут працуе лега-цэнтр. У кабінеце псіхолага і сенсорным пакоі дзеці змогуць адпачыць, расслабіцца, зняць напружанне. Творчыя здольнасці яны будуць праяўляць у музычнай зале, а таксама ў студыі выяўленчага мастацтва.

У тым, што ў новай установе дашкольнай адукацыі створаны выдатныя ўмовы для арганізацыі вучэбнай і гульнявой дзейнасці, змаглі ўпэўніцца ганаровыя госці, якія прыехалі на ўрачыстую цырымонію адкрыцця сада: Сямён Барысавіч Шапіра, старшыня Мінскага аблвыканкама; Віктар Аляксандравіч Гумінскі, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу; Уладзімір Уладзіміравіч Мірановіч, старшыня Барысаўскага райвыканкама; Галіна Мікалаеўна Казак, начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, і інш.

Гэта шосты за апошнія паўтара года дзіцячы сад, які адкрываецца на Міншчыне, у хуткім часе наваселле адзначаць выхаванцы з вёскі Ляскоўка Мінскага раёна. «Бацькі, добрасумленна працуючы, ствараюць усё неабходнае для таго, каб дзеці раслі ў добрых умовах, атрымлівалі добрую адукацыю, жылі ў ладзе і згодзе», — падкрэсліў Сямён Барысавіч Шапіра. Загадчыца ясляў-сада Вольга Анатольеўна Вячэрская паабяцала, што калектыў установы зробіць усё магчымае, каб дзецям было добра, а іх бацькам спакойна: «Упэўнена, што кожную раніцу дзеткі будуць спяшацца да нас з нецярплівасцю, сад стане домам радасці для кожнага з выхаванцаў».

 

2-1-4

 

000023_301731_big

 

000023_5F55BE47B2D6EB4543257F8F00488D69_379638

 

000023_5F55BE47B2D6EB4543257F8F00488D69_714197

 

000023_5F55BE47B2D6EB4543257F8F00488D69_619537

 

000023_5F55BE47B2D6EB4543257F8F00488D69_723264

 

000023_5F55BE47B2D6EB4543257F8F00488D69_945330