Search
Понедельник 24 Июль 2017
  • :
  • :

У сталічных педагогаў падраслі «Гарадскія даплаты»

Даплаты, якія атрымліваюць з гарадскога бюджэту работнікі сталічных устаноў адукацыі і арганізацый фізічнай культуры і спорту, павялічваюцца са студзеня ад 50 да 150 тысяч рублёў, у залежнасці ад займанай пасады. Такое рашэнне было прынята Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў яшчэ напрыканцы 2013 года, але на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала дакумент з’явіўся толькі 18 студзеня.

Нагадаем, што на працягу больш як дзесяці гадоў рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў сталічным педагогам аказваецца сацыяльная падтрымка ў выглядзе штомесячных даплат да іх акладаў. Да 10 мая 2012 года памер даплат вагаўся ад 1,5 да 4-х базавых велічынь, а з 11 мая 2012 года ў сувязі з ростам базавай велічыні да 100 тысяч рублёў даплаты былі ўстаноўлены ў фіксаваных сумах.

Са студзеня гэтага года штомесячную даплату да акладу ў памеры 390 тысяч рублёў будуць атрымліваць настаўнікі ўсіх спецыяльнасцяў, у тым ліку настаўнікі-дэфектолагі, выкладчыкі, выхавальнікі, выхавальнікі дашкольнай адукацыі, выхавальнікі-метадысты, педагогі-арганізатары, сацыяльныя педагогі, метадысты, кіраўнікі фізічнага выхавання і інструктары па фізкультуры, музычныя кіраўнікі, канцэртмайстры, акампаніятары, педагогі дадатковай адукацыі, культарганізатары, педагогі-псіхолагі, кіраўнікі і іх намеснікі, старшыя майстры, майстры вытворчага навучання, загадчыкі пунктаў педагагічнай дапамогі вучэбна-метадычных аддзелаў і вытворчых майстэрняў, кіраўнікі практыкі, рэктары і пратэктары, дэканы і іх намеснікі, загадчыкі кафедраў, начальнікі аддзелаў і іх намеснікі, спецыялісты з кола прафесарска-выкладчыцкага складу, галоўныя трэнеры па спорце, галоўныя трэнеры — выкладчыкі па спорце, старшыя інструктары-метадысты.

У памочнікаў выхавальнікаў (а гэта, між іншым, адна з самых ма-лааплатных катэгорый работнікаў) даплата складзе ўсяго 195 тысяч рублёў. Такая ж даплата ўстаноўлена загадчыкам бібліятэк устаноў адукацыі і бібліятэкарам.