Search
Суббота 27 Апрель 2024
  • :
  • :

Прытрымлівайся законаў дарог!

Аплевіч Раман Андрэевіч.

СШ № 38 г. Гродна, 1 «В» клас

Рух суправаджае наша жыццё. Раніцай крочу дарогай ад дома да школы. Днём у мітусні і клопаце бягу з мамай праз шэраг скрыжаванняў. Вечарам на сваім двухкалёсніку качуся па асфальтаванай…

Усё наша жыццё – абраная намі дарога. Мы хочам, каб яна была гладкая, без перашкод, давала нам заўсёды зялёнае святло. Рух жыцця паскарае нас, і мы забываемся на тое, што гэтая самая дарога таксама, прыняўшы новага пешахода ці кіроўцу, хоча ад іх удзячнасці і павагі. Гэта павага да тых законаў, якія яна дыктуе. Вось асноўныя з іх.

Закон першыбудзь пільны. Перад чырвоным вочкам святлафора і стракатымі палосамі пешаходнага на асфальце, пры пераходзе (пераездзе) чыгуначных шляхоў і сыходзе з тралейбуса ці аўтобуса.

Дарога заўсёды падказвае знакамі, сваімі меткамі і нават голасам (так, дарога умее гаварыць!), але чалавек не заўсёды чуйны і ўдзячны. Кідаецца ў транспартную плынь на злом галавы, не зважаючы на яе знакі, або раней, чым загарыцца зялёнае святло, выходзіцьна дарогу. Забываецца паглядзець спачатку налева, а потым направа, пашукаць вачамі небяспеку ад набліжэння аўтамабіля, разлічыць час пераходу.

Нават такое месца, як прыпынак, патрабуе ўвагі, ці няма набліжэння транспарту, да дзвярэй якога трэба падыходзіць толькі пасля поўнага яго спынення. Часта назіраеш, як чалавек бяжыць і ў апошні момант кідаецца ў дзверы, напрыклад, тралейбуса. Страшна падумаць, што можна быць не толькі прыціснутым дзвярамі.

Найбольш трывожыцца за чалавека чыгуначная дарога. Свой гукавы сігнал яна падае задоўга да набліжэння цягніка, закрывае ад небяспекі шлагбаумам аўтамабілі. І вымагае высокай ступені адказнасці пры пераездзе.

Дарога кажа: ідзеш па вуліцы – не трымай у руках мабільны тэлефон, не слухай музыку ў навушніках, памятай пра тэхнічны сродак бяспекі – веласіпедную дарожку.

Закон другі – абазнач сябе. Дарога робіць сябе яўнай у шматлікіх знаках: «для інфармавання», «для прадпісання», «для забароны», «асаблівыя выключэнні» ‒ для пешаходаў і кіроўцаў. Яна гаворыць з пешаходам святлом, голасам сігналу. А чалавек? У цёмны час заўсёды абазначае сябе, кажа пра сябе «я тут»? Нашы аўтамабілі і веласіпеды, відаць, больш дысцыплінаваныя. Яны заўсёды абсталяваныя святлоадлюстравальнымі элементамі, напрыклад, катафоты ў веласіпеда або наклееная святлоадлюстравальная стужка. Нашы аўтамабілі ўключаюць святло фар на змярканні ці ў перыяд такой акцыі, як «На дарозе дзеці!».

Кіроўцам аўтамабіляў вядомы не адзін выпадак выратавання чалавека дзякуючы флікерам, калі у час быў заўважаны чалавек, на яго паспела зрэагаваць асоба за рулём. Флікер – не абярэг, сам па сабе ён не гарантуе бяспекі, але дазваляе быць заўважаным на адлегласці 300 – 350 м (для параўнання: без флікера кіроўца бачыць пешахода на адлегласці не больш за 40 м. Менш шанцаў для кіроўцы – большая рызыка для жыцця).

Закон трэці – вучы правілы дарожнага руху. Дарога прадугледзіць усё: абавязкі кіроўцаў, пасажыраў, сігналы, манеўраванне, размяшчэнне транспартных сродкаў на праезджай частцы, хуткасць руху, абгон, праезд і пераход скражыванняў, чыгуначных шляхоў, рух у жылой і пешаходнай зонах, на веласіпедах і мапедах, нават рух коннікаў і прагон жывёлы, перавозку пасажыраў, грузаў, буксіроўку. І што цікава, нават правілы, па якіх аўтамабіль не мае магчымасці прымаць удзел у дарожным руху. А таксама адказнасць чалавека, зябеспячэнне бяспекі дарожнага руху будаўнічымі, камунальнымі службамі… Дарога падумала пра ўсё і пра ўсіх… Здаецца, ці магчыма ведаць і памятаць усё (асабліва мне, школьніку!). Нехта можа падумаць, што ўсё гэта патрэбна толькі на экзамене ў ДАІ, каб атрымаць пасведчанне кіроўцы. Але і звычайны пешаход не вызваляецца ад многага з пералічанага: перш-наперш ведаць і кіравацца сігналамі дарожных святлафораў, знакамі, разметкай, не ствараць перашкод і небяспекі для дарожнага руху. Не забруджваць дарогу смеццем, не пакідаць габарытных прадметаў побач са шляхам. Таксама дарога не любіць і не паважае нецвярозасць.

Магчыма, пагаджуся, што законаў дарогі мноства, але галоўны з іх – УЗАЕМАПАВАГА і ЎЗАЕМАВЕТЛІВАСЦЬ: пешахода і кіроўцы, веласіпедыста і ўладальніка электрасамаката, аматара хуткасных аўтамабіляў і прафесіянала, які сядзіць за рулём велікагрузаў.

Закон чацвёрты – любі дарогу. Рух… Я еду з бацькамі ў машыне па магістралі М6. За вокнамі праносяцца гарады, лясы… А я, прышпілены ў аўтакрэсле мамай, назіраю за далячынню, адкрытым, як на далоні, жыццём. Асфальтаваная або без пакрыцця, дарога не будзе прамой. Выгінаецца, уецца. Часам калёсы з цяжкасцю прабіраюцца праз вясковую гразь дарогі да маіх бабулі з дзядулем. Але яна, дарога, заўсёды будзе бяспечнай для мяне, бо я і мае бацькі любім дарогу, прымаем яе правілы, сплочваем доўг – быць законапаслухмянымі.

Любіце дарогу – значыць, любіце і беражэце жыццё.

Бяспека абранай намі дарогі залежыць ад нас.