Search
Пятница 26 Апрель 2024
  • :
  • :

Бацькоўскі клуб «Пралескі»

Выраслі дзiцячыя дапамогi

Сёлета ў сувязi з ростам сярэднямесячнай заработнай платы i павелiчэннем БПМ дзiцячыя дапамогi павышаюцца ўжо чацвёрты раз.

З лiстапада памер штомесячнай дапамогi па доглядзе дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў складзе на першае дзiця — 1 911 100 руб. (цi 35% сярэднямесячнай заработнай платы), на другое i наступных — 2 184 100 руб. (цi 40% сярэднямесячнай заработнай платы), на дзiця-iнвалiда ва ўзросце да 3 гадоў — 2 457 200 руб. (45% сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасцi нараджэння). Сем'ям, якiя пражываюць на тэрыторыi радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення або з правам на адсяленне, дапамога па доглядзе дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў, як i раней, будзе прызначацца i выплачвацца ў памеры 150% да вызначанай законам.

З 1 лiстапада 2013 г. па 31 студзеня 2014 г. новы бюджэт пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насель-нiцтва, згодна з пастановай Савета Мiнiстраў, складзе 1 047 530 руб. Новы БПМ павысiўся на 2,1%, на такую ж велiчыню ўзрастуць памеры некаторых вiдаў дзяржаўных дапамог сем'ям, якiя выхоўваюць дзяцей. А менавiта, аднаразовая дапамога пры нараджэннi першага дзiцяцi (10 БПМ) з лiстапада будзе раўняцца 10 475 300 руб., пры на-раджэннi другога i наступных дзяцей (14 БПМ) — 14 665 400 руб. Аднаразовая дапамога жанчынам, якiя сталi на ўлiк у дзяржаўных арганiзацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi, складзе 1 047 500 руб. (100% БПМ).

Штомесячная дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем'яў, якiя вызначаюцца закана-даўствам: на дзiця-iнвалiда з лiстапада складзе 733 300 руб. (70% БПМ), на iншых дзяцей у сям'i — 523 800 руб. (50% БПМ); штомесячная дапамога па доглядзе дзiцяцi-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў — 1 047 500 руб. (100% БПМ), на дзiця ва ўзросце да 18 гадоў, iнфiцыраванага ВIЧ, — 733 300 руб. (70% БПМ).

Нас і так нямнога

«Мы маем усе шанцы спыніць скарачэнне насельніцтва» — такую думку выказаў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік. Нацыянальнай праграмай дэмагра-фічнай бяспекі Беларусі на 2011—2015 гг. пастаўлена задача — да 2015 г. спыніць змяншэнне колькасці беларускага насельніцтва. «Для тэрыторыі нашай краіны нас і так нямнога, мы да гэтага часу не перасягнулі даваенную колькасць беларускага народа. Аднак у чэрвені гэтага года спынілася змяншэнне насельніцтва. За студзень-жнівень натуральнае змяншэнне склала 6 тыс. чалавек, але яго перакрыў натуральны міграцыйны прырост, інакш кажучы, у краіну прыехала людзей больш, чым выехала, гэта вельмі важна, таму што ў нестабільную краіну, у якой людзі не могуць спрагназаваць сваю будучыню і будучыню сваіх дзяцей, ехаць не будуць», — адзначыў А. Тозік. Паводле яго даных, у студзені-жніўні г.г. у краіну прыбылі 11 639 чалавек, а выбылі — 4 808.

На думку А. Тозіка, калі гэта дадатная дынаміка захаваецца ў краіне, то пастаўленая праграмай задача будзе выканана датэрмінова, г.зн. раней за 2015 г. Каб яшчэ можна было захаваць людзей, якія ідуць з жыцця з-за ненатуральных прычын, то і міграцыйны прырост быў бы не такі патрэбны. Віцэ-прэм'ер адзначыў таксама добрую нараджальнасць, якая сведчыць аб стабільнасці і ўпэўненасці бацькоў у будучыні сваіх дзяцей. Гэтаму спрыялі неабходная маральная і сацыяльна-эканамічная абстаноўка, а таксама сістэма падтрымак, значнае павелічэнне дапамог па доглядзе дзіцяці да трох гадоў. Трэба стымуляваць сем’і да нараджэння другога дзіцяці, бо сёння ў Беларусі 66% з іх маюць па адным дзіцяці, а калі сем’і будуць імкнуцца да нараджэння трэцяга, то нацыя пачне прырастаць.

Удастоеныя ордэна маці

Больш як 80 шматдзетных матуль з розных рэгіёнаў Беларусі ўзнагароджаны ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей. Сярод іх настаўніца ДУА «Чабатовіцкі дзіцячы сад — сярэдняя школа Буда-Кашалёўскага раёна» Галіна Ва-ласевіч, сацыяльны работнік Кобрынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людміла Дударук, работніца ААТ «Віцебскаблаўтатранс» Наталля Калеснікава, даярка СВК «Дварэц-Агра» Дзятлаўскага раёна Людміла Акуновіч, паштальён з Хоцімскага раёна Валянціна Арганістава, індывідуальны прадпрымальнік з Жодзіна Таццяна Сідор, выкладчык Беларускага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Іна Трыфанава.

Дзіцячы хоспіс

Пад апекай «Беларускага дзіцячага хоспіса» зараз 250 чалавек. Гэта лічба ніяк не расце, бо ў краіне няма магчымасці дапамагчы большай колькасці дзяцей. Усяго ў дапамозе мае патрэбу каля 3 тыс. чалавек. Але гэтая лічба недакладная, бо ніхто такіх даследаванняў не праводзіць. Мяркуецца, што колькасць не расце, але мяняецца ўзроставы склад — больш раннімі сталі праяўленні захворванняў у дзяцей.

ЭКА — у дапамогу

За чатыры месяцы 2013 г. паслуга экстракарпаральнага апладнення была бясплатна праведзена 31 беларускай жанчыне. Бясплатная працэдура ЭКА праводзіцца ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя шлюбным парам, якія падчас двух папярэдніх цыклаў падсаджвання эмб-рыёна мелі адмоўны вынік. У Беларусі таксама плануецца ўвесці льготнае крэдытаванне на дадзеную працэдуру. (На жаль, сёння 14–15% сем’яў у краіне не могуць зачаць дзіця натуральным спосабам.)

Алена Маліноўская
(Па матэрыялах друку i iнтэрнэт-сайтаў.)