Search
Пятница 26 Апрель 2024
  • :
  • :

Аб пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах дашкольнай адукацыі

27—28 верасня ў г.Быхаве Магілёўскай вобласці прайшло пасяджэнне Рэспубліканскага савета кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі «Дзейнасць устаноў дашкольнай адукацыі па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы». На пасяджэнні абмяркоўваліся пытанні арганізацыі беларускамоўнага асяроддзя ва ўстановах дашкольнай адукацыі, развіцця моўных навыкаў выхаванцаў, далучэння іх да нацыянальнай культуры, пашырэння прафесійнага ўзроўню выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, якасці падрыхтоўкі педагагічных работнікаў для арганізацыі адукацыйнага працэсу з выхаванцамі на беларускай мове і інш.

У межах пасяджэння ўдзельнікі наведалі яслі-сад № 5 «Буслік» г.Быхава і Лудчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа Быхаўскага раёна, дзе пазнаёміліся з вопытам работы гэтых устаноў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў выхаванцаў, педагагічных работнікаў і бацькоў.

 

Матэрыялы пасяджэння чытайце ў № 11 часопіса «Пралеска».